Напярэдадні Сіноду Біскупаў у Ватыкане адбудзецца малітоўнае чуванне |
Дзяржава Ватыкан
|
13.09.2014 20:28 |
ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў будзе папярэднічаць малітоўнае чуванне на плошчы св. Пятра. Канферэнцыя Біскупаў Італіі заклікае вернікаў Вечнага горада прыйсці на галоўную ватыканскую плошчу вечарам 4 кастрычніка 2014 г., каб памаліцца аб плённасці форума.
Кульмінацыяй чування, у якім прымуць удзел таксама сінадальныя айцы, стане зварот Папы Францішка. Удзельнікі падзеі, як адзначаюць арганізатары, павінны будуць прадэманстраваць важнасць тэмы, якая будзе абмяркоўвацца падчас Сіноду, як для касцёльнай супольнасці, так і для ўсяго грамадства.
ІІІ Надзвычайная сесія Сінодy Біскупаў пройдзе 5-19 кастрычніка 2014 г. на тэму “Душпастырскія выклікі, звязаныя з сям’ёй у кантэксце евангелізацыі”.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|