Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Эўхарыстыя — не прывілей для духоўна здаровых, гэта лекі для хворых» |
Дзяржава Ватыкан |
07.10.2014 14:53 |
Новыя выклікі, з якім сутыкаюцца сем’і, абмяркоўваюць на ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў у Ватыкане. У панядзелак падчас вечаровай «кангрэгацыі» распачаліся асобныя выступленні біскупаў. Як інфармуе спецыяльны карэспандэнт Catholic.by у Рыме, дакладчыкі звярнулі асаблівую ўвагу на тое, што Эўхарыстыя з’яўляецца не прывілеем для духоўна здаровых, а лекамі для хворых. Была звернута асаблівая ўвага на праблему крызісу сям’і святароў грэка-каталіцкага абраду, быў адзначаны рост святароў, якія бяруць развод. Біскупы звярнулі ўвагу на тое, што неабходна змяняць менталітэт сучаснага чалавека, які часта толькі спажывецкі і далёкі ад духоўнага. У сучасных сем’ях адсутнічае глыбокая катэхізацыя, што прыводзіць да новых праблем. Была звернута ўвага на вопыт Праваслаўнай Царквы, якая, абапіраючыся на Евангелле паводле Мацвея, дае магчымасць пакінуць сужэнца ў выпадку здрады і стварэння новага шлюбу. (DN)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.