Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пра адметнасці бягучага Сіноду Біскупаў расказалі сінадальныя айцы
Дзяржава Ватыкан
07.10.2014 14:57

Пра адметнасці бягучага Сіноду Біскупаў ішла гаворка на прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў Ватыкане 6 кастрычніка і была прымеркавана да адкрыцця ІІІ Надзвычайнай сесіі.

Галоўны дакладчык Сіноду венгерскі кардынал Петэр Эрдо звярнуў увагу на спрашчэнне некаторых сінадальных працэдур. Да момантаў, звязаных са зменай у парадку выступлення сінадальных айцоў, іерарх дадаў «моўныя новаўвядзенні». Кардынал паведаміў, што на Сінодзе больш не выкарыстоўваецца латынь у якасці афіцыйнай мовы, што значна палегчыла працу.

Біскуп Бруно Фортэ, які таксама ўдзельнічаў у прэс-канферэнцыі, заўважыў, што прысутнасць свабоднай дыскусіі падчас асамблеі не з’яўляецца нейкім «харэаграфічным дадаткам» – гэта «сапраўды момант адкрытага абмеркавання» і свабоды слова. Італьянскі іерарх звярнуў увагу, што менавіта такі падыход быў асноўным пажаданнем Папы Францішка, які «цвёрда верыць у каштоўнасць калегіяльнасці»: Пантыфік неаднаразова заклікаў сінадальных айцоў да праўдзівага прадстаўлення свайго меркавання аб праблемах, якімі жывуць людзі.

Біскуп Фортэ дадаў, што вучэнне Касцёла «само па сабе не мае абстрактнага значэння», з’яўляецца «пасланнем збаўлення», а ў аснове дактрыны ляжыць Божая любоў і міласэрнасць. Мэта Сіноду Біскупаў, па словах іерарха, — гаварыць пра нязменную веру Касцёла, гледзячы на рэальных людзей, прычым рабіць гэта з пазіцыі не асуджэння, але любові і міласэрнасці.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.