Сінадальныя айцы атрымалі ў дар зборнік дакументаў Святога Пасаду на тэму сям’і і жыцця |
Дзяржава Ватыкан |
09.10.2014 12:00 |
У рамках асамблеі 8 кастрычніка сінадальныя айцы атрымалі ў дар ад Папскай рады па справах сям’і зборнік усіх дакументаў Святога Пасаду на тэму сям’і і чалавечага жыцця. Аб гэтым паведаміў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі, распавядаючы пра чарговыя пасяджэнні ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў, што праходзіць у Ватыкане. Таксама святар расказаў, што падчас пасяджэнняў звярталася ўвага на сувязь крызісу веры з крызісам сям’і. За два дні форуму выступілі каля 70 удзельнікаў. Значная ўвага звярталася на сітуацыю вакол сям’і ў Афрыцы, улічваючы вялікую колькасць прадстаўнікоў епіскапатаў з гэтага кантынента. Сваім сведчаннем падзялілася сужэнская пара з Кот-д’Івуара, у якой жонка — хрысціянка, а муж — мусульманін. Адной з важных тэм была вера. Удзельнікі асамблеі нагадалі, што яна з’яўляецца не прывязанасцю да навучання, але асабістай лучнасцю з Хрыстом. Размова ішла пра неабходнасць даверу да Божай ласкі, пра міласэрнасць і праўду ў складаных сітуацыях, важнасць малітвы і духоўнасці ў сямейным жыцці, а таксама прабачэння і прымірэння. (AG) |