Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Удзельнік Сіноду: «рэвалюцыі» чакаць не трэба, абмеркавання — так
Дзяржава Ватыкан
09.10.2014 16:36

Біскуп нямецкай дыяцэзіі Пасаў Стэфан Остэр у інтэрв’ю касцёльнай газеце баварскай дыяцэзіі адзначыў, што ён не верыць у тое, што падчас Сіноду адбудзецца «рэвалюцыя» ў пытаннях сям’і.

Паводле слоў іерарха, ён не бачыць тэалагічных прычын, якія дазвалялі б асобам, якія развяліся і пабраліся другім шлюбам, прыступаць да сакрамэнту Эўхарыстыі. Гэтае пытанне ў ліку іншых абмяркоўвалі біскупы падчас пасяджэнняў у сераду.

Як перадае словы біскупа Остэра каталіцкае інфармацыйнае агенцтва Аўстрыі, магчыма, што «Касцёл усё ж знойдзе рашэнні, аб якіх я пакуль што не ведаю», — дадаў нямецкі іерарх.

Біскуп адзначыў, што рэзананс у гэтым спрэчным пытанні ён лічыць неабходным. Толькі так, на яго думку, вернікі, якія думаюць інакш, не змогуць схавацца ў гэтай дыскусіі.

Нямецкі іерарх зазначыў, што сустрэча біскупаў на Сінодзе дае магчымасць адкрыць «рэалістычную карціну сямейнага жыцця праз прызму пастаральнага бачання». Біскуп Остэр лічыць, што Касцёл павінен «вучыцца знаходзіць агульную мову з рознымі формамі жыцця, у якіх жывуць людзі ў грамадстве».

Гэта дазволіла б, на думку біскупа, «паказаць свету, што Бог таксама можа быць сучасным».

Аднак, як заўважае іерарх, Касцёл не можа адмовіцца ад свайго традыцыйнага ўяўлення пра шлюб і сям’ю.

(JLS)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.