«Мне здаецца, што Сінод ідзе вельмі добра, у атмасферы вялікага братэрства і свабоды, як і спадзяваўся Папа Францішак з самага пачатку», — адзначыў Дзяржсакратар кардынал Пьетро Паралін.
«Дзякуючы гэтым двум аспектам — братэрству і свабодзе, — думаю, праца на тэму сям’і ідзе вельмі плённа», — сказаў іерарх у каментарыі Ватыканскаму радыё, а таксама нагадаў сем’ям, якія сутыкнуліся з цяжкасцямі, што «зараз не той момант, каб губляць надзею, бо праблемы могуць быць вырашаны».
На Сінодзе, па словах кардынала, ішла гаворка пра «Евангелле сям’і». «Евангелле для сем’яў — гэта Езус Хрыстус, які разам з імі. Калі ж Езус з імі, асабліва пасля цэлебрацыі сакрамэнту сужэнства, то Езус суправаджае сужэнцаў ва ўсіх жыццёвых сітуацыях. Такім чынам, калі ёсць Езус, няма прычыны дзеля таго, каб губляць надзею, нягледзячы на шматлікія цяжкасці», — дадаў Дзяржсакратар.
«Мы блізкія да сем’яў, — падвёў вынік кардынал Пьетро Паралін, — у нашай салідарнасці і малітве».
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|