Удзельнікі Сіноду скіравалі пасланне сем’ям у канфліктных рэгіёнах |
Дзяржава Ватыкан |
10.10.2014 17:00 |
Салідарнасць і духоўную блізкасць з сем’ямі, якія пакутуюць ад канфліктаў, што трываюць у розных кутках свету, выказалі ўдзельнікі ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў 10 кастрычніка. «Асаблівым чынам узносім да Пана нашу малітву за іракскія і сірыйскія сем’і, вымушаныя з прычыны сваёй хрысціянскай веры або прыналежнасці да іншых этнічных ці рэлігійных супольнасцяў пакінуць усё і ўцякаць у накірунку будучыні без гарантый», — гаворыцца ў спецыяльным пасланні, скіраваным сінадальнымі айцамі. Удзельнікі асамблеі нагадалі словы Папы Францішка пра тое, што «ніхто не можа выкарыстоўваць сілу ў імя Бога для здзяйснення насілля» і што «забойствы ў імя Бога — гэта вялікае блюзнерства». (AG) |