Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы ўдакладніў сутнасць паслядэбатнай справаздачы Сінода |
Дзяржава Ватыкан
|
14.10.2014 16:35 |
Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі падчас
брыфінгу звярнуў увагу на тлумачальную дэкларацыю Генеральнага
сакратарыяту Сінода адносна прыроды і правільнага разумення
паслядэбатнай справаздачы — дакумента, апублікаванага па выніках першага
тыдня працы ватыканскай асамблеі, вакол якога ўзніклі пэўныя дыскусіі.
«Гэты тэкст з’яўляецца працоўным дакументам, які абагульняе тэмы выступленняў і дыскусій першага тыдня. Зараз ён прапанаваны для абмеркавання ўдзельнікамі Сінода ў малых групах», — падкрэсліў а. Ламбардзі.
Святар адзначыў таксама, што вынікі працы груп будуць прадстаўлены ўсім удзельнікам Сінода 16 кастрычніка. Іх кароткі змест будзе таксама апублікаваны для шырокага азнаямлення і разумення дынамікі Сінода.
14 кастрычніка ўдзельнікі Сінода Біскупаў працавалі ў малых групах.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.