Статыстыка: большасць удзельнікаў Сінода — еўрапейцы |
Дзяржава Ватыкан |
15.10.2014 12:33 |
Як інфармуе каталіцкі партал katholisch.de, 114 удзельнікаў Сінода ўзначальваюць Канферэнцыю Каталіцкіх Біскупаў у сваіх краінах, 13 прадстаўляюць арыенталісцкія Касцёлы. Таксама ў пасяджэннях прымаюць удзел 25 кіраўнікоў ватыканскіх ведамстваў, а таксама 10 біскупаў з Рады Сінода. Акрамя таго, 26 удзельнікаў запрошаны самім Святым Айцом. Каталіцкія манаскія супольнасці маюць тры прадстаўнікі. Разам са 119 удзельнікамі Сінода працуюць і 16 свецкіх асобаў, 38 запрошаных слухачоў і 8 прадстаўнікоў іншых Цэркваў. Гэтыя людзі не могуць галасаваць за выніковы дакумент. (IL) |