Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны Сінода: праца круглых сталоў і іх вынікі
Дзяржава Ватыкан
16.10.2014 15:19

Шмат крытыкі і шмат пахвалы: працоўныя групы Сінода Біскупаў прадставілі ў чацвер вынікі сваіх дыскусій.

Як абагульнілі свае даклады ў выдаткаваныя 10 хвілін удзельнікі круглых сталоў, якія апошнія чатыры дні шмат дыскутавалі, уносячы свае папраўкі ў тэкст паслядэбатнай справаздачы? Больш чым проста атмасферу дэбатаў і асноўныя тэмы за 10 хвілін — за такі кароткі час — наўрад ці можна прадставіць. І гэта была ўжо задача дакладчыкаў.

Калі зрабіць першыя падагульненні, то бачна, што ўдзельнікі ўсіх круглых сталоў зыходзілі часта не з праблем сем’яў і шлюбу, а з пазіцыі пазітыўнага прадстаўлення Касцёла. Як зазначалася, Касцёл не павінен быць ідэалам толькі для нямногіх, але ідэалам для ўсіх. Выніковы дакумент павінен уяўляць сабою пазітыўную ролю Касцёла ў пытаннях сям’і і перадусім быць абадрэннем для сем’яў.

Гаворка ішла пра выклікі для сучасных сем’яў. Задача ж Касцёла ў тым, каб абвясціць сям’ю пасрэднікам і прапанаваць ёй сваю падтрымку. Крытыка выказвалася пераважна на тыя пункты паслядэбатнай справаздачы, у якіх ішла размова пра гомасексуалізм і разведзеных асобаў, якія ўступілі ў шлюб паўторна.

У чарговы раз было закранута пытанне аб тым, што дакумент і Касцёл у цэлым  патрабуе больш пазітыўнай і зразумелай мовы, каб данесці вучэнне Хрыста. Закраналася і пытанне аб затрымцы падрыхтоўкі будучых сужэнцаў да сакрамэнту сужэнства.

Акрамя гэтых абагульненняў былі таксама агучаныя і іншыя прапановы па зменах тэксту. Разам з тэкстам паслядэбатнай справаздачы яны ўтвараюць цяпер аснову для каманды рэдактараў, якія абагульняць прапановы біскупаў з круглых сталоў у дакуменце пад назвай «Relatio Sinodi» (справаздача Сінода).

Прэзентацыя выніковай справаздачы, а таксама галасаванне па ёй адбудзецца ў суботу 18 кастрычніка.

Бернд Хагенкорд SJ, нямецкая служба Ватыканскага радыё

Пераклад з нямецкай Ільі Лапато

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.