Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы: камунікацыя на Сінодзе адбываецца спакойна і шчыра
Дзяржава Ватыкан
09.10.2015 15:55

Неабходна глядзець на Сінод як на працэс абмену меркаваннямі, камунікацыю, якая адбываецца спакойна і шчыра, і не трэба шукаць у ім нейкія прыватныя інтарэсы і спробы маніпуляцыі, адзначыў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі падчас брыфінгу 8 кастрычніка.

У сустрэчы з журналістамі прыняў удзел, сярод іншых, сіра-каталіцкі Патрыярх Ігнацый Юсуф ІІІ Юнан. Іерарх звярнуўся з заклікам да заходняга свету «не забываць пра хрысціян на Блізкім Усходзе». Патрыярх заўважыў, што часта хрысціянскія сем’і становяцца падзеленымі, чынячы ўсё магчымае, каб выйсці з «пекла, у якім жывуць у Сірыі і Іраку». Іерарх патлумачыў, што ў мясцовага Касцёла не атрымліваецца пераканаць маладое пакаленне не пакідаць зямлю, на якой хрысціянства пусціла карані, і нагадаў, што сотні чалавек застаюцца закладнікамі ісламскіх тэрарыстаў. «Мы адчуваем, што Еўропа і Амерыка пра нас забылі і здрадзілі нам», — з жалем дадаў кіраўнік Сіра-Каталіцкай Царквы.

Прысутны на брыфінгу арцыбіскуп Чарльз Пальмер-Букле з Ганы заўважыў, што пытанні, якія абмяркоўваюцца на асамблеі, тычацца не толькі Еўропы, але і Касцёла на ўсіх кантынентах.

У сваю чаргу італьянскі кардынал Эдоардо Мэнікелі падзяліўся падрабязнасцямі працы ў малых групах і распавёў, што Айцы Сінода, між іншым, абмяркоўвалі пытанне жаночага дыяканату.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.