Бэнэдыкт XVI заклікаў Харватыю цаніць сваю хрысціянскую ідэнтычнасць |
Святы Айцец |
16.11.2009 14:18 |
12 лістапада 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю прэзідэнту Харватыі Стыпе Месічу. Падчас сустрэчы была абмеркавана Традыцыя Касцёла ў Харватыі ў гісторыі і сучаснасці краіны. Як паведаміла прэс-служба Апостальскай Сталіцы, у размове Пантыфік і прэзідэнт Харватыі звярнулі асаблівую ўвагу на сітуацыю былой Югаславіі. Падчас аўдыенцыі абмяркоўваліся выклікі, якія сёння ўзнікаюць у дачыненні да былой балканскай дзяржавы, і фактары, што могуць паспрыяць стабільнасці і ўсталяванню міру. Акрамя гэтага, Святы Айцец і дзяржаўны лідэр абмеркавалі мінулую і сучасную Традыцыю Касцёла ў Харватыі. Увага была нададзена важнасці ўсведамлення жыхарамі краіны сваёй хрысціянскай ідэнтычнасці і садзейнічання агульнаму дабру праз канструктыўны дыялог паміж дзяржаўнымі ўладамі і епіскапатам, а таксама паміж усімі структурамі грамадства. Паводле матэрыялаў Zenit.org
|