Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI заклікаў Харватыю цаніць сваю хрысціянскую ідэнтычнасць
Святы Айцец
16.11.2009 14:18

12 лістапада 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю прэзідэнту Харватыі Стыпе Месічу. Падчас сустрэчы была абмеркавана Традыцыя Касцёла ў Харватыі ў гісторыі і сучаснасці краіны.

Як паведаміла прэс-служба Апостальскай Сталіцы, у размове Пантыфік і прэзідэнт Харватыі звярнулі асаблівую ўвагу на сітуацыю былой Югаславіі. Падчас аўдыенцыі абмяркоўваліся выклікі, якія сёння ўзнікаюць у дачыненні да былой балканскай дзяржавы, і фактары, што могуць паспрыяць стабільнасці і ўсталяванню міру.

Акрамя гэтага, Святы Айцец і дзяржаўны лідэр абмеркавалі мінулую і сучасную Традыцыю Касцёла ў Харватыі. Увага была нададзена важнасці ўсведамлення жыхарамі краіны сваёй хрысціянскай ідэнтычнасці і садзейнічання агульнаму дабру праз канструктыўны дыялог паміж дзяржаўнымі ўладамі і епіскапатам, а таксама паміж усімі  структурамі грамадства.

Пасля аўдыенцыі ў Бэнэдыкта XVI Стыпе Месіч сустрэўся таксама з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і кіраўніком ватыканскага дыпламатычнага корпуса арцыбіскупам Дамінікам Мамберці.

Насельніцтва Харватыі складае сёння каля 4,5 мільёнаў чалавек, 87% з якіх каталіцкага веравызнання.

Паводле матэрыялаў Zenit.org

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.