Бэнэдыкт XVI: грамадскія арганізацыі адказныя за правільнае выхаванне моладзі |
Святы Айцец |
14.01.2010 18:37 |
Пантыфік звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць «спрыяння салідарнасці, якая будзе супрацьстаяць індывідуалізму і замыканню ў сферы ўласных інтарэсаў, што перашкаджае ўсялякаму чалавечаму суіснаванню». Як адзначыў Святы Айцец, вялікую ўвагу пры гэтым варта надаць выхаванню маладога пакалення. Яно павінна базавацца перш за ўсё на дапамозе моладзі будаваць сваё жыццё на фундаменце сапраўдных рэлігійных і культурных каштоўнасцяў, што вядзе да правільнага бачання місіі чалавека ў свеце. Бэнэдыкт XVI заклікаў грамадскія арганізацыі да супрацоўніцтва з Каталіцкім Касцёлам у рэалізацыі гэтай мэты, каб выхоўваць у маладога пакалення правільнае бачанне любові і сексуальнасці. Па словах Папы, такая любоў з’яўляецца «перажываннем у праўдзе дару з самога сябе, адкрыта на жыццё, а не замыкаецца ў нарцысавым бачанні чалавечай пары». |