Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Апостальскай Сталіцы пройдзе пасяджэнне «Моладзь і культура»
Рымская курыя
23.01.2013 16:28

«Моладзь і культура» — такой будзе тэма пасяджэння Папскай рады па культуры, якое пройдзе з 6 па 9 лютага. Адметнасцю пасяджэння стане прысутнасць на ім, акрамя духавенства, свецкіх спецыялістаў у розных галінах навукі і студэнтаў. У размове прымуць удзел не толькі католікі, але і няверуючыя.

«Мы не толькі прапануем размову аб моладзевай культуры, але хочам, каб маладыя людзі асабіста далі жывое сведчанне пра саміх сябе», — адзначыў старшыня Папскай рады па культуры кардынал Джанфранка Равазі, словы якога прыводзіць Ватыканскае радыё. На пасяджэнні будзе абмяркоўвацца спосаб самавыражэння сучаснай моладзі, мараль маладых людзей, якая становіцца ўсё больш суб’ектыўнай, іх запыты адносна культуры і соцыуму і патрэба ў працы.

«Часта, калі маладыя людзі не знаходзяць адказаў на свае пытанні, яны затыкаюць вушы і заплюшчваюць вочы на свет, быццам ён не існуе», — дадаў кардынал і падкрэсліў, што для таго, каб моладзь прыняла рэчаіснасць, неабходна размаўляць з ёю на яе хвалі.

Напярэдадні асамблеі яе ўдзельнікі сустрэнуцца з папам Бэнэдыктам ХVІ.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме