І адпачынак, і вучоба: моладзь з Віцебскай дыяцэзіі пабывала ў Польшчы |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
02.09.2011 16:20 |
Праграма сустрэч уключала ў сябе як адукацыйныя, так і спартыўныя і культурныя мерапрыемствы. Першае знаёмства 22 маладых вернікаў Прыдзвінскага краю з польскімі равеснікамі адбылося падчас трохдзённага заплыву на байдарках неўзабаве пасля перасячэння мяжы. Асаблівая ж увага была нададзена пытанням валанцёрскай дзейнасці, якія маладыя людзі абедзвюх краін паспяхова і мэтанакіравана абмяркоўвалі падчас знаходжання ў Варшаве. Сумесныя навучальныя заняткі садзейнічалі ўзаемапазнанню культур удзельнікаў, абмену досведам практычнай працы з людзьмі, усталяванню сяброўскіх адносінаў і кантактаў гасцей і гаспадароў на прыватным узроўні. Чаму ў немалой ступені спрыялі цудоўныя побытавыя ўмовы прабывання, а таксама гасціннасць і добразычлівасць арганізатараў. Францішак Дубраўскіі
|
Фотарэпартаж |