| Бэнэдыкт XVI заклікаў прадпрымальнікаў спрыяць агульнаму дабру чалавечай сям’і |
| Святы Айцец |
| 18.03.2010 16:58 |
|
Святы Айцец, узгадваючы словы са сваёй энцыклікі Caritas in veritate («Любоў у праўдзе»), заклікаў да таго, каб у цэнтры эканомікі і свету фінансаў знаходзілася чалавечая асоба, і прапанаваў такую прававую і палітычную сістэму, якая б дазваляла больш паспяхова рэалізоўваць дасягненне агульнага дабрабыту чалавечай сям’і. Перад абліччам росту беспрацоўя і збяднення многіх людзей працы Папа падкрэсліў неабходнасць магчымасці доступу для кожнага чалавека да годнай працы. Акрамя гэтага, Пантыфік звярнуў увагу на важнасць прысутнасці ў прадпрымальніцкай дзейнасці духу асабістай ахвярнасці, пераадолення індывідуалістычнай і матэрыялістычнай ментальнасці. Папа заклікаў прадпрымальнікаў і прамыслоўцаў супрацоўнічаць з іншымі грамадскімі сферамі, падтрымліваць навуку, пазбягаць несумленнай канкурэнцыі, памятаць аб сваіх грамадскіх абавязках і ствараць прадукцыю высокай якасці, якая б адпавядала сапраўдным патрэбам людзей. |


18 сакавіка 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю членам Рымскага Саюзу прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў. Звяртаючыся да прысутных, Папа адзначыў, што эканамічны крызіс падверг цяжкім выпрабаванням гаспадарчыя і прадукцыйныя сістэмы многіх краін. Нягледзячы на гэта, дадзеная сітуацыя можа быць шансам для таго, каб рэалізаваць новую мадэль развіцця, новую арганізацыю свету фінансаў, часам глыбокага роздуму.
для друку
Ватыканскае радыё