Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI цэлебраваў святую Імшу ў інтэнцыі Яна Паўла ІІ
Святы Айцец
30.03.2010 11:26

29 сакавіка 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI цэлебраваў у ватыканскай базыліцы святога Пятра Эўхарыстыю ў інтэнцыі Слугі Божага Яна Паўла ІІ. З часу смерці Папы 2 красавіка гг. спаўняецца 5 год, аднак святая Імша ў яго інтэнцыі была перанесена на 29 сакавіка з прычыны таго, што дзень смерці Пантыфіка сёлета прыпадае на Вялікую пятніцу.

Падчас святой Імшы Бэнэдыкт XVI адзначыў: «Ян Павел ІІ ведаў, што Пан трымае яго за руку, і гэта дазваляла яму несці такое плённае служэнне, за якое мы шчыра дзякуем Богу. Ян Павел ІІ аддаваў сябе шчыра, без астатку і без меры». Святы Айцец дадаў, што фізічная слабасць «ніколі не распаўсюджвалася на цвёрдую, як скала, веру Папы, яго яркую надзею, яго палымяную міласэрнасць». Як падкрэсліў Пантыфік, словы якога прыводзіць Ватыканскае радыё, Ян Павел ІІ «аддаў усяго сябе за Хрыста, за Касцёл, за ўвесь свет, ён пакутаваў і жыў да апошняга ўздыху дзеля любові і з любоўю».

У святой Імшы прымала ўдзел група польскіх католікаў на чале з арцыбіскупам Кракаўскім Станіславам Дзівішам, які на працягу дзесяцігоддзяў быў асабістым сакратаром Яна Паўла ІІ.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.