« L’оsservatore Romano» падсумоўвае вынікі пілігрымкі Святога Айца ў Партугалію |
Святы Айцец |
17.05.2010 14:17 |
Мэтай пілігрымкі, як адзначае аўтар артыкула, было «ўзмацненне паслання, абвешчанага Паннай траім пастушкам». «Нягледзячы на эгаістычныя памкненні, якія пастаянна пагражаюць чалавечаму жыццю і міру, нягледзячы на няспынныя цярпенні Касцёла па прычыне такіх шматлікіх грахоў яго сыноў, апошняе слова, — падкрэсліў падчас пілігрымкі Бэнэдыкт XVI, — ніколі не будзе належаць злу, якое знішчыў уваскрослы Хрыстус, і як могуць учыніць хрысціяне праз малітву, пакуту і сведчанне». «Падтрыманы еднасцю святых, праз любоў і сімпатыю незлічоных католікаў і некатолікаў, наступнік першага з Апосталаў прасіў вернікаў у Порту і ўсіх хрысціян толькі аб адным: „Мае браты і сёстры, трэба, каб вы ўсе разам са мною былі сведкамі ўваскрасення Хрыста“», — піша Джаванні Марыя Віян. |