Фаціма: 95-я гадавіна марыйных аб’яўленняў |
14.05.2012 12:02 |
Святога Айца на ўрачыстасці прадстаўляў старшыня Папскай рады па культуры кардынал Джанфранка Равазі, які ў сваёй гаміліі заклікаў вернікаў аказваць дапамогу найбольш пацярпелым ад эканамічнага крызісу. «Не пабаімся запэцкаць нашыя рукі, дапамагаючы тым, хто пакутуе, на гэтай зямлі. Навошта нам чыстыя рукі, калі мы іх засунем сабе ў кішэню?!» — усклікнуў іерарх. Кардынал падкрэсліў азначэнне фацімскага санктуарыя для сучаснай культуры, у аснове якой багатая спадчына еўрапейскага хрысціянства. Фаціма — невялікае мястэчка на ўскрайку Еўропы, у Партугаліі, дзе аб’явілася Маці Божая. Фацімскія аб’яўленні распачаліся 13 мая 1917 г. і працягваліся да 13 кастрычніка. |