Папа абвесціць св. Яна Марыю Віянэя апекуном усіх святароў |
Святы Айцец |
04.06.2010 17:33 |
11 чэрвеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI абвесціць святога Яна Марыю Віянэя апекуном усіх святароў. Папа здзейсніць гэты акт падчас святой Імшы на заканчэнне Года святарства. Аб гэтым паведаміла Кангрэгацыя па справах Духавенства. У трохдзённай сустрэчы ў Рыме, якая адбудзецца з 9 па 11 чэрвеня гг., прымуць удзел каля 9 тысяч святароў з 91 краіны свету. Распачаты 19 чэрвеня 2009 г. Год святарства быў абвешчаны Бэнэдыктам XVI з нагоды 150-годдзя смерці св. Яна Марыі Віянэя — пробашча з Арс (Францыя). У 1929 г. папа Пій ХІ абвясціў святога апекуном пробашчаў. Па словах старшыні Кангрэгацыі па справах Духавенства кардынала Клаўдзіу Хумэса, мэтай урачыстасці з’яўляецца «духоўнае аднаўленне» святароў. Мерапрыемства будзе спрыяць «новаму адкрыццю велічы сакрамэнту», які прыпадабняе душпастыраў Хрысту, Найвышэйшаму Святару. |