Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI да святароў: Бог хоча, каб мы раздзялялі Яго клопат аб людзях
Слова Папы
11.06.2010 16:44

11 чэрвеня 2010 г. на заканчэнне Года святарства ў Апостальскай Сталіцы на плошчы Святога Пятра Бэнэдыкт XVI узначаліў святую Імшу, якую разам з ім канцэлебравалі 15 тысяч святароў з усяго свету. У гаміліі Пантыфік звярнуў увагу на найбольш важныя пытанні і праблемы, перад якімі стаіць Касцёл і яго духавенства.

«Бог хоча, каб мы як святары (...) раздзялялі Яго клопат аб людзях, — адзначыў Святы Айцец. — Як святары мы жадаем быць тымі, хто разам з Яго клопатам аб людзях, агорне іх апекай, дапаможа ім зведаць гэты Божы клопат».

Пантыфік таксама падкрэсліў, што святар павінен умець сказаць, як Пан: «Я ведаю авечак Маіх, а яны ведаюць Мяне». «Ведаць» на біблейскай мове азначае не толькі ведаць штосьці вонкавае, але ведаць пра тое, што ўнутры іншага. Заданне святара — быць побач з асобамі, якія былі яму даручаны, быць з імі нават — і перш за ўсё — тады, калі ён сам перажывае «цёмныя ночы спакус, у час цемры, калі здаецца, што няма ўжо ніводнага прасвету». Такія думкі выказаў Святы Айцец і нагадаў, што Касцёл павінен выкарыстоўваць пастырскую ласку, дзякуючы якой ён аберагае веру ад хлусні, ад плыняў, якія з’яўляюцца дэзарыентацыяй у нашай сучаснасці.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.