Бэнэдыкт XVI наведаў Карпінето Рамано, дзе 200 год таму нарадзіўся Леў ХІІІ |
Святы Айцец |
06.09.2010 11:33 |
5 верасня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI склаў кароткі візіт у Карпінето Рамано (Італія), дзе 200 год таму нарадзіўся Джаакіна Печчы — будучы папа Леў ХІІІ. Падчас святой Імшы на плошчы Монці Лепіні з удзелам 5 тысяч мясцовых жыхароў Пантыфік адзначыў: «Ён быў мужам вялікай веры і глыбокай пабожнасці, што заўсёды з’яўляецца падставай усяго для кожнага хрысціяніна, не выключаючы і Папы». У гаміліі Бэнэдыкт XVI нагадаў, што гэтую мясцовасць наведвалі таксама Павел VI і Ян Павел ІІ. Святы Айцец распавёў аб асобе і вучэнні Льва ХІІІ, падкрэсліўшы, што ў грамадскай дзейнасці кожнага душпастыра, а асабліва Папы, прысутнічае таксама дэвіз «першынства Бога і Хрыста». «Кожны душпастыр пакліканы да перадачы народу Божаму не абстрактных праўдаў, а „мудрасці“, або паслання, якое паядноўвае веру і жыццё, праўду і канкрэтную рэчаіснасць, — адзначыў Пантыфік. — Папа Леў ХІІІ, з дапамогай Духа Святога, быў здольны да гэтага ў адзін з найскладанейшых для Касцёла гістарычных момантаў, захоўваючы вернасць традыцыі і адначасова ўзнімаючы важныя адкрытыя пытанні». Леў ХІІІ, па словах Папы, «зразумеў, што да грамадскіх пытанняў можна падысці шляхам дыялога». ;feature=player_embedded |