Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI наведаў Карпінето Рамано, дзе 200 год таму нарадзіўся Леў ХІІІ
Святы Айцец
06.09.2010 11:33

5 верасня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI склаў кароткі візіт у Карпінето Рамано (Італія), дзе 200 год таму нарадзіўся Джаакіна Печчы — будучы папа Леў ХІІІ. Падчас святой Імшы на плошчы Монці Лепіні з удзелам 5 тысяч мясцовых жыхароў Пантыфік адзначыў: «Ён быў мужам вялікай веры і глыбокай пабожнасці, што заўсёды з’яўляецца падставай усяго для кожнага хрысціяніна, не выключаючы і Папы».

У гаміліі Бэнэдыкт XVI нагадаў, што гэтую мясцовасць наведвалі таксама Павел VI і Ян Павел ІІ. Святы Айцец распавёў аб асобе і вучэнні Льва ХІІІ, падкрэсліўшы, што ў грамадскай дзейнасці кожнага душпастыра, а асабліва Папы, прысутнічае таксама дэвіз «першынства Бога і Хрыста».

«Кожны душпастыр пакліканы да перадачы народу Божаму не абстрактных праўдаў, а „мудрасці“, або паслання, якое паядноўвае веру і жыццё, праўду і канкрэтную рэчаіснасць, — адзначыў Пантыфік. — Папа Леў ХІІІ, з дапамогай Духа Святога, быў здольны да гэтага ў адзін з найскладанейшых для Касцёла гістарычных момантаў, захоўваючы вернасць традыцыі і адначасова ўзнімаючы важныя адкрытыя пытанні». Леў ХІІІ, па словах Папы, «зразумеў, што да грамадскіх пытанняў можна падысці шляхам дыялога».

«У эпоху вострага антыклерыкалізму і гвалтоўных маніфестацый супраць Папаў ён здолеў весці і падтрымліваць католікаў на шляху канструктыўнага ўдзелу», — дадаў Бэнэдыкт XVI. Такім чынам, падкрэсліў Пантыфік, Льву ХІІІ удалося ўвесці Касцёл у ХХ стагоддзе «амалоджаным, у абліччы, дазваляючым сустракаць новыя выклікі».

Падчас святой Імшы пад адкрытым небам вернікі маліліся за паўсюдны Касцёл, якім з мудрасцю і любоўю кіруе папа Бэнэдыкт XVI, за тое, каб ён абвяшчаў Евангелле, не шукаючы людской ухвалы, а абуджаючы большую прыхільнасць да веры, а таксама за Італію і за моладзь, каб тая «чэрпала ў Хрысце тую мудрасць сэрца, якая вызваляе ад самога сябе і ад усіх тых повязяў, якія ўскладняюць або робяць немагчымым рэалізаваць на практыцы сапраўднае хрысціянскае жыццё».

3 кастрычніка гг. запланавана падарожжа Папы на Сіцылію, дзе ў Палерма адбудзецца сустрэча італьянскіх сем’яў і моладзі.

;feature=player_embedded

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.