Бэнэдыкт XVI да прадстаўнікоў Рады Еўропы: служыце супольнаму дабру |
Святы Айцец |
08.09.2010 16:57 |
Да будавання будучыні нашага кантынента вакол супольнасці каштоўнасцей заклікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прадстаўнікоў Рады Еўропы, з якімі сустрэўся 8 верасня 2010 г. Падчас сустрэчы Папа згадаў аб 60-годдзі прыняцця Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека. Пантыфік выказаў удзячнасць прадстаўнікам Рады Еўропы за высілкі на карысць абароны чалавечай годнасці, асабліва ў дачыненні асобаў з абмежаванымі магчымасцямі, ахвяраў насілля і новых формаў знявольвання, імігрантаў і бежанцаў, людзей, якія найбольш адчуваюць вынікі сённяшняга эканамічнага крызісу, а таксама за ўдзел Рады Еўропы ў справе абароны свабоды веравызнання. Святы Айцец падкрэсліў неабходнасць паўсюднага прызнання важнасці гэтых правоў, іх непарушальнасці, неадменнасці і непадзельнасці. «У розных выпадках я ўказваю на пагрозы, звязаныя з рэлятывізмам у сферы каштоўнасцяў, правоў і абавязкаў, — адзначыў Папа. — Калі б ім не хапала аб’ектыўных, рацыянальных падстаў, агульных для усіх народаў, і яны абапіраліся б выключна на партыкулярныя культуры (…), як яны маглі б стварыць моцную і трывалую аснову для панаднародавых інстытутаў, такіх, як Рада Еўропы, і для вашай дзейнасці ў гэтым прэстыжным інстытуце?». |