У Ватыкане адбудзецца прэзентацыя кнігі-інтэрв’ю з Папам |
Святы Айцец |
16.11.2010 15:34 |
23 лістапада 2010 г. у Прэс-службе Апостальскай Сталіцы будзе прэзентавана новая кніга, якая ўяўляе сабой запіс размовы нямецкага журналіста і пісьменніка Пэтэра Сівалда са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI. Кніга мае назву «Святло свету. Папа, Касцёл, знакі часоў». На нямецкай мове кнігу апублікавала выдавецтва «Herder Verlag», а на італьянскай — Ватыканская тыпаграфія. У прэзентацыі кнігі прыме ўдзел старшыня Папскай рады па справах новай евангелізацыі арцыбіскуп Рыно Фізікелла і публіцыст выдання «Corierre della Sera» Луіджы Аккаттолі. Будуць прысутнічаць таксама Пэтэр Сівалд і кс. Джузэппэ Коста, дырэктар Ватыканскай тыпаграфіі. Пэтэр Сівалд, які нарадзіўся ў 1954 г., выдаў ужо дзве кнігі, напісаныя супольна з кардыналам Ёзафам Ратцынгерам — сённяшнім Папам: «Соль зямлі» і «Бог і свет». |