«L’Osservatore Romano»: распачаўся сёмы год Пантыфікату Бэнэдыкта XVI |
Святы Айцец |
19.04.2011 16:15 |
У Пальмовую нядзелю, 17 красавіка 2011 г., распачаўся сёмы год Пантыфікату Святога Айца Бэнэдыкта XVI. Аб гэтым піша ў новым нумары «L’Osservatore Romano» галоўны рэдактар выдання Апостальскай Сталіцы Джаванні Марыя Віян. Публіцыст дае каментар да гаміліі, прамоўленай Папам падчас урачыстай літургіі ў Ватыкане. Віян параўноўвае Бэнэдыкта XVI са св. Аўгустынам. Рэдактар «L’Osservatore Romano» нагадвае, што першы біёграф біскупа з Гіпоны, Пасідзій з Каламы, казаў, што гэты святы «вечна жывы ў сваіх справах». Па словах Віяна, тое ж можна сёння казаць аб Бэнэдыкце XVI, а ў «многіх папскіх гаміліях можна пачуць захапляльнае і трапнае слова самога св. Аўгустына». «Менавіта так было ў гаміліі Пальмовай нядзелі, у якой — супрацьпастаўляючы дзве любові, любоў да самога сябе і любоў да Бога — Бэнэдыкт XVI перакладае гэта на сучасную мову, апісваючы сілу прыцяжэння і сцвярджаючы з усёй яснасцю, што ўсё залежыць ад здольнасці вызваліцца з поля прыцяжэння зла», — піша рэдактар ватыканскага выдання. |