| Каб зразумець сэнс Хрыстовых пакут, патрэбна цішыня. Крыжовы шлях у Лынтупах | 
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія | 
| 02.04.2012 17:04 | 
| 
 «Містэрыя — гэта больш, чым тэатр. Містэрыя — на мяжы паміж тэатрам і літургіяй. Акцёры не размаўляюць, яны прадстаўляюць тое, што адбываецца. Такім чынам увесь час захоўваецца атмасфера таямніцы, чагосьці глыбокага, да чаго трэба даспець, каб зразумець», — словы пробашча лынтупскай парафіі кс. Паўла Кнурэка прыводзяць «Весткі».  Тэма сёлетняга Крыжовага шляху ў Лынтупах — перапрашэнне Бога за адыход ад веры праз варажбу і магію.  Крыжовы шлях пачынаўся ад касцёла. Каля трохсот чалавек рушылі па местачковай вуліцы. Крыж наперадзе калоны неслі па чарзе і старыя, і малыя, і мужчыны, і жанчыны. Падчас прыпынкаў-стацый крыж узнімалі, а вернікі станавіліся на калені.  Вернікі выйшлі за мястэчка, дзе Крыжовы шлях працягнуўся на схіле пагорка. Акцёры — мясцовыя вернікі — прадставілі Хрыстовыя пакуты. Падзенні, збіццё жаўнерамі, здзіранне вопраткі, укрыжаванне, смерць, пахаванне… 
   Фотаздымкі паводле westki.info  
 | 












 Вернікі парафіі Апостала Андрэя ў Лынтупах (Пастаўскі дэканат) ужо ў пяты раз паставілі тэатралізаваную містэрыю Крыжовага шляху. Набажэнства адбылося ў Пальмовую нядзелю, 1 красавіка 2012 г.
Вернікі парафіі Апостала Андрэя ў Лынтупах (Пастаўскі дэканат) ужо ў пяты раз паставілі тэатралізаваную містэрыю Крыжовага шляху. Набажэнства адбылося ў Пальмовую нядзелю, 1 красавіка 2012 г.  для друку
 для друку
