Прысяга новых скаўтаў адбылася ў Лынтупах |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
24.05.2010 15:08 |
Вігілія Спаслання Духа Святога, 22 мая 2010 г. — важны дзень для Звяза скаўтаў імя св. Агнешкі ў парафіі Святога Апостала Андрэя ў Лынтупах (Віцебская дыяцэзія, Пастаўскі дэканат). Пасля ўрачыстай святой Імшы некалькі скаўтак склалі прысягу. Да гэтай падзеі дзяўчаты рыхтаваліся некалькі месяцаў, каб з вялікім энтузіязмам і адказнасцю ўзяць на сябе задачы, якія ставіць вера, Касцёл і Айчына. «На мой гонар, з ласкі Божай прысягаю ўсім жыццём служыць Богу, Царкве, маёй Бацькаўшчыне і Еўропе хрысціянскай, дапамагаць бліжняму ў кожнай патрэбе і прытрымлівацца Скаўцкага Права», — так гучалі словы скаўцкай прысягі. Наперадзе ў дзяўчат яшчэ доўгі, але цудоўны шлях фармацыі праз гульні, супольнасць прыязнасці, служэнне і жыццё ў глыбокай веры, шлях да мэты, якой з’яўляецца Святасць у звычайным, штодзённым жыцці. Начальнік гарцэрскай дружыны Ева Бялецкая ocv
|
Фотарэпартаж |