| Набажэнства Крыжовага шляху пагоркамі Лынтупаў і наваколля | 
| Беларусь - Віцебская дыяцэзія | 
| 29.03.2010 16:03 | 
| 
 З кожным разам тэатральная пастаноўка Мукі Пана, якая штогод рыхтуецца ў мясцовай парафіі, збірае ўсё больш гледачоў. Сярод іх таксама госці з іншых парафій: з Лучая, Новалукомля, Чашнікаў, Шаркаўшчыны, Смаргоні і інш. Інсцэніроўка распачалася навокал касцёла набажэнствам Крыжовага шляху, а завяршылася за вёскаю, дзе акцёры-аматары — дарослыя парафіяне — прадставілі тэатралізаваную пастаноўку з апошніх сямі стацый. Варта адзначыць, што ў падрыхтоўцы і правядзенні малітоўнага мерапрыемства актыўны ўдзел прымалі і іншыя вернікі парафіі. Містэрыя Мукі Пана стала адным з пунктаў дзейнасці парафіі паводле яе так званага новага вобразу. На заканчэнне сабраныя паклалі да падножжа крыжа камяні, прынесеныя ўласнаручна. Гэты жэст сімвалізаваў тое, што яны аддаюць свае грахі і праблемы Езусу, прагнучы духоўнага ацалення і ачышчэння. Варта адзначыць, што сёлетняя душпастырская праца ў лынтупскай парафіі прысвечана паглыбленню ведаў пра асноўныя праўды хрысціянскага вучэння. | 
| Фотарэпартаж | 












 28 сакавіка 2010 г. у парафіі Святога апостала Андрэя ў Лынтупах (Віцебская дыяцэзія) адбылася інсцэніроўка Мукі Пана. Да лынтупскіх вернікаў і святароў далучыўся біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін. Варта адзначыць, што сёлетняя душпастырская праца ў лынтупскай парафіі прысвечана паглыбленню ведаў пра асноўныя праўды хрысціянскага вучэння.
28 сакавіка 2010 г. у парафіі Святога апостала Андрэя ў Лынтупах (Віцебская дыяцэзія) адбылася інсцэніроўка Мукі Пана. Да лынтупскіх вернікаў і святароў далучыўся біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін. Варта адзначыць, што сёлетняя душпастырская праца ў лынтупскай парафіі прысвечана паглыбленню ведаў пра асноўныя праўды хрысціянскага вучэння. для друку
 для друку
