| Сэнс сустрэчы — Пальмовая нядзеля ў віцебскай катэдры | 
| Беларусь - Віцебская дыяцэзія | 
| 02.04.2012 16:42 | 
| 
 «Асаблівым жа спатканнем з’яўляецца сустрэча з Езусам уваскрослым. Да гэтага моманту кожны хрысціянін рыхтуецца на працягу ўсяго Вялікага посту, каб пасля, ачышчаным праз споведзь і слова Божае, урэшце сустрэцца са сваім Збаўцам», — нагадаў біскуп Віцебскі.  Пасля прачытання Мукі Пана іерарх заўважыў на тварах людзей сум і адзначыў: «Езус не хоча, каб мы сумавалі, нават перажываючы Яго муку. Няхай сум застанецца дзесьці глыбока ў нас, каб цярпець разам з Хрыстом. Але калі мы глядзім на нашых дзяцей, мужа ці жонку, няхай на нашых тварах ззяе ўсмешка, бо Збаўца — Езус, а не мы».  Пасля св. Імшы біскуп Уладзіслаў Блін сустракаў кожнага верніка на выхадзе з касцёла, каб падбадзёрыць і дадаць адвагі. Гэтым самым гамілія біскупа набыла практычнае вымярэнне, бо іерарх даў прыклад хрысціянскіх узаемаадносін і ахвярнай любові. А тым, хто жадаў, біскуп служыў праз сакрамэнт пакаяння, каб свята Пасхі ўсе змаглі сустрэць у Хрыстовай радасці. Дк. Валерый Марціноўскі | 
| Фотарэпартаж | 












 Як і ўсе католікі Беларусі, вернікі віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага Пальмовай нядзеляй распачалі тыдзень разважання над мукай Пана. Галоўную св. Імшу ўзначаліў біскуп Уладзіслаў Блін. Іерарх, прамаўляючы гамілію, падкрэсліў каштоўнасць і вялікі сэнс кожнай сустрэчы ў жыцці.
Як і ўсе католікі Беларусі, вернікі віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага Пальмовай нядзеляй распачалі тыдзень разважання над мукай Пана. Галоўную св. Імшу ўзначаліў біскуп Уладзіслаў Блін. Іерарх, прамаўляючы гамілію, падкрэсліў каштоўнасць і вялікі сэнс кожнай сустрэчы ў жыцці.  для друку
 для друку
