Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI піша энцыкліку пра веру
Святы Айцец
13.07.2011 14:22

Падчас летняга адпачынку ў Кастэль Гандольфа Бэндыкт XVI працуе не толькі над трэцяй часткай кнігі «Езус з Назарэта», але і над адгартацыяй, якая падсумуе Сінод для біскупаў Афрыкі, а таксама над чарговай энцыклікай — пра веру.

Папа Бэнэдыкт XVI напісаў ужо энцыклікі пра любоў («Deus caritas est»), надзею («Spe salvi») і хрысціянскую міласэрнасць («Caritas in veritate»).

Італьянскі ватыканіст Паоло Радары заўважае, што пытанне веры заўсёды было вельмі істотным у жыцці кардынала Ёзафа Ратцынгера яшчэ перад яго абраннем на Святы Пасад, тым больш, што напрацягу больш 23 гадоў ён узначальваў Кангрэгацыю веравучэння. У 1968 г. выйшлі яго аўтарства «Уводзіны да хрысціянства» — сабранне лекцый на тэму вызнання апостальскай веры, у 1985 г. — «Рапарт пра становішча веры».

У гэтых і шэрагу іншых прац кардынал Ратцынгер казаў пра веру, пра веру ў сучаснасці з усімі выклікамі, якія яна ставіць перад Касцёлам.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.