Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У адпачынак — з Бібліяй. Адбылася агульная папская аўдыенцыя
Святы Айцец
03.08.2011 14:14

У сераду 3 жніўня 2011 г., пасля месяца перапынку, на плошчы Свабоды (Piazza della Libertà) у Кастэль Гандольфа адбылася традыцыйная папская аўдыенцыя для вернікаў. Падчас аўдыенцыі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заклікаў прысутных часцей браць у рукі Біблію падчас адпачынку і разважаць над яе зместам.

Богу варта дзякаваць за тое, што людзі створаны не толькі для працы, але і для мыслення, засяроджвання. Таму, на думку Бэнэдыкта XVI, некаторыя людзі вырашаюць правесці адпачынак з кнігай, дзякуючы якой, часам, імкнуцца ўцячы ад рэчаіснасці.

«Таму хацеў бы прапанаваць: а чаму б не адкрыць для сябе пэўныя кнігі Бібліі, якія звычайна не ведаем ці фрагмент якіх аднойчы пачулі ў літургіі, але цалкам не чыталі? Насамрэч шмат хрысціянаў ніколі не чытаюць Біблію і слаба ці павярхоўна ведаюць яе», — адзначыў Пантыфік.

Папа нагадаў, што Біблія (як кажа сама назва) з’яўляецца зборам кніг, «малой бібліятэкай», якая стваралася на працягу тысячаў гадоў. Пры гэтым кожная з іх распавядае і дае адказы на пытанні ў розных сферах жыцця.

«Дарагія сябры! Падводзячы вынікі, хацеў бы заахвоціць у летні перыяд ці ў свабодны час мець пад рукой Святое Пісанне, каб нанава пачуць яго смак, чытаючы па чарзе некаторыя, як добра, так і менш вядомыя, яго кнігі, — адзначае Святы Айцец. — Такім чынам хвіліны адпачынку могуць стаць не толькі культурным узбагачэннем, але і пасілкам душы, насычаючым пазнанне Бога і дыялог з Ім (малітву)».

Добрым заняткам падчас адпачынку, на думку Папы, было б прачытанне адной з кніг Бібліі. Такім чынам можна было б і адпачыць, і адначасова ўвайсці ў вялікую прастору Божага слова, паглыбляючы кантакт са Спрадвечным Божым Словам, што і з’яўляецца мэтай вольнага часу, які дае нам Пан.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.