Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец: Эўхарыстыя перамяняе штодзённае жыццё
Святы Айцец
12.09.2011 10:19

З 4 па 11 верасня ў Анконе (Італія) праходзіў  XXVI Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс. Імшу на яго завяршэнне ўзначаліў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI.

У прамове Святы Айцец звярнуў увагу на тое, што сучаснаму чалавеку варта аднавіць прымат Бога, заўсёды ставячы Яго па-над усё. «Гэта дазволіць нам знайсці праўду аб тым, кім мы з’яўляемся, і праз пазнанне і спаўненне волі Бога знойдзем наша сапраўднае дабро. Неабходна даць прастору Богу, каб Ён стаў цэнтрам нашага існавання», — адзначыў Папа.

«Адкуль пачаць для таго, каб умацаваць прымат Бога, як не ад крыніцы, ад Эўхарыстыі. Тут Бог так набліжаецца да нас, што становіцца нашай ежай; тут Ён становіцца сілай на цяжкім шляху, сяброўскай прысутнасцю, якая перамяняе», — падкрэсліў Пантыфік.

«Падчас Апошняй Вячэры Езус акрэслівае ўсю сваю сустнасць праз адзін жэст, які стаў вялікім пасхальным благаслаўленнем Бога, жэст, які Ён учыніў, як Сын удзячны свайму Айцу за бясконцую любоў, — адзначыў Папа. — Езус узяў хлеб і раздзяліў яго, але з новай глыбінёй, бо падараваў самога сябе. Затым узяў келіх і раздзяліў яго з усімі, каб усе маглі піць. Гэтым жэстам Ён падараваў „новы запавет праз сваю кроў“. Езус учыніў найвышэйшы акт любові, крыжовую ахвяру з пакоры перад сваім Айцом. Яго жыццё было забрана на крыжы, але ў той жа момант Ён падараваў самога сябе».

«Так смерць Хрыста не абмяжоўваецца толькі гвалтам, але дзякуючы Яму перамяняецца ў свабодны акт любові, дар з самога сябе, які нават пераўзыходзіць смерць і адкрывае дабрыню стварэнняў, якая выйшла з рук Бога, але была прыніжана грахом, — прыводзіць словы Бэнэдыкта XVI Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. — Гэты бясконцы дар прыходзіць да нас ў сакрамэнце Эўхарыстыі: Бог падараваў самаго сябе нам, каб адкрыць нашу сутнасць на Яго, каб злучыць нас у таямніцы крыжовай любові, каб зрабіць удзельнікамі вечнай таямніцы, ад якой мы паходзім, і атрымаць новы стан жыцця, напоўнены Богам, у чаканні якога мы жывем».

Святы Айцец заўважыў таксама, што эўхарыстычная камунія пазбаўляе ад індывідуалізму, перадае дух Хрыста, памерлага і ўваскрослага, злучае з Ім; таямніча аб’ядноўвае з бліжнімі, якія складаюць Касцёл. Эўхарыстыя падтрымлівае і перамяняе ўсё штодзёнае жыццё.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.