Планы Святога Айца на бліжэйшы час |
Святы Айцец |
28.09.2011 09:18 |
Прэс-служба Апостальскай Сталіцы прадставіла план мерапрыемстваў з удзелам Святога Айца Бэнэдыкта XVI на бліжэйшы час. Сярод іх — цэлебрацыя набажэнстваў і пастырскае падарожжа ў Афрыку. 9 кастрычніка 2011 г. з душпастырскім візітам Пантыфік наведае рэгіён Калабрыя на поўдні Італіі. 16 кастрычніка а 9.30 у базыліцы св. Пятра ў Ватыкане Пантыфік узначаліць літургію ў інтэнцыі справы новай евангелізацыі. У наступную нядзелю, 23 кастрычніка, на плошчы Св. Пятра ў Рыме Папа далучыць да ліку святых трох благаслаўлёных. Ва ўспамін усіх памерлых, 2 лістапада, у 18.00 па мясцовым часе Святы Айцец будзе маліцца ў ватыканскіх гротах за сваіх памерлых папярэднікаў, а 3 лістапада — у базыліцы св. Пятра — за кардыналаў і біскупаў, якія памерлі ў мінулым годзе. На 4 лістапада запланаваны Нешпары на распачацце навучальнага года ў папскіх універсітэтах. 18–20 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Бенін (Заходняя Афрыка). |