Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Планы Святога Айца на бліжэйшы час
Святы Айцец
28.09.2011 09:18

Прэс-служба Апостальскай Сталіцы прадставіла план мерапрыемстваў з удзелам Святога Айца Бэнэдыкта XVI на бліжэйшы час. Сярод іх — цэлебрацыя набажэнстваў і пастырскае падарожжа ў Афрыку.

9 кастрычніка 2011 г. з душпастырскім візітам Пантыфік наведае рэгіён Калабрыя на поўдні Італіі.

16 кастрычніка а 9.30 у базыліцы св. Пятра ў Ватыкане Пантыфік узначаліць літургію ў інтэнцыі справы новай евангелізацыі.

У наступную нядзелю, 23 кастрычніка, на плошчы Св. Пятра ў Рыме Папа далучыць да ліку святых трох благаслаўлёных.

Ва ўспамін усіх памерлых, 2 лістапада, у 18.00 па мясцовым часе Святы Айцец будзе маліцца ў ватыканскіх гротах за сваіх памерлых папярэднікаў, а 3 лістапада — у базыліцы св. Пятра — за кардыналаў і біскупаў, якія памерлі ў мінулым годзе.

На 4 лістапада запланаваны Нешпары на распачацце навучальнага года ў папскіх універсітэтах.

18–20 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Бенін (Заходняя Афрыка).


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.