Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік сустрэўся з іерархамі і святарамі Афрыкі
Святы Айцец
21.11.2011 16:18

У суботу 19 лістапада 2011 г., у другі дзень візіту ў Бенін, Святы Айцец сустрэўся са святарамі, а таксама з біскупамі Афрыканскага кантынента. «Праз вашую асабістую харызму, жывучы ў духу адкрытасці і паўсюднасці Касцёла, вы здолееце ўносіць уклад ў гарманічнае аб’яўленне бясконцасці Божых дароў на службе ўсяму чалавецтву», — адзначыў Пантыфік.

«Свет верыць у Слова, якое абвяшчае Касцёл, і таму вучні Хрыста павінны быць разам. Вы, якія вядзеце народ і з’яўляецеся пастырамі, пакліканы ўсведамляць жывое сакрамэнтальнае братэрства, якое вас аб’ядноўвае і даручае вам місію быць эфектыўнымі знакамі і прыхільнікамі еднасці ў вашых дыяцэзіях», — звярнуўся Святы Айцец да біскупаў.

«Таксама і ў адносінах да святароў — умейце слухаць, мець увагу персанальную і бацькоўскую, каб яны, усведамляючы сваю функцыю, жылі ў спакоі і шчырасці свайго паклікання, выпраменьвалі радасць і добрасумленна спаўнялі свае абавязкі. Такім чынам, заклікаю вас дапамагаць святарам і свецкім нанава адкрываць прыгажосць святарства і святарскай паслугі», — прыводзіць словы Папы Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

Падчас сустрэчы са святарамі Папа нагадаў пра адказнасць святароў несці мір, справядлівасць і прымірэнне. «Як крышталь, які сам не мае святла, але адбівае яго і аддае, так і святар павінен выпраменьваць тое, што атрымлівае», — дадаў Бэнэдыкт XVI.

«Дарагія законнікі і законніцы, актыўныя і кантэмпляцыйныя, кансэкраванае жыццё — гэта радыкальнае наследаванне Езуса. Няхай свабодны выбар Хрыста накіроўвае вас да бязмежнай любові да бліжняга», — падкрэсліў Папа.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.