Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Насычаная праграма Святога Айца на бліжэйшыя месяцы
Святы Айцец
27.01.2012 11:03

Вясна 2012 года плануе быць насычанай для Пантыфіка. У Ватыкане апублікавалі план мерапрыемстваў з удзелам Святога Айца Бэнэдыкта XVI з лютага па красавік 2012 года.

Так 2 лютага, у свята Ахвяравання Пана, у базыліцы святога Пятра Пантыфік сустрэнецца з кансэкраванымі асобамі.

18 лютага ў 10.30 у ватыканскай базыліцы распачнецца кансісторыя, якую ўзначаліць Пантыфік. На ёй Святы Айцец прызначыць 22 кардынала і будзе праведзена галасаванне адносна некаторых кананізацый. У наступны дзень Бэнэдыкт XVI будзе цэлебраваць Эўхарыстыю з новымі кардыналамі.

У Папяльцовую сераду, 22 лютага, згодна з традыцыяй Пантыфік узначаліць працэсію ў рымскім касцёле св. Ансэльма на Авенцінскім пагорку.

У першую нядзелю Вялікага посту, 26 лютага, а 18-й гадзіне ў Ватыкане распачнуцца рэкалекцыі, якія працягнуцца да 3 красавіка. У гэты перыяд папскія аўдыенцыі праходзіць не будуць.

Праз тыдзень, 4 сакавіка, Святы Айцец накіруецца ў парафію Святога Яна Хрысціцеля дэ ля Саль, што ў ля Турына, дзе Папа ўзначаліць літургію.

10 сакавіка ў 17.30 Бэнэдыкт XVI прыме ўдзел у Нешпарах, якія з нагоды візіту арцыбіскупа Кентэрберыйскага Роўэна Уільямса будуць праходзіць у базыліцы Грыгорыя Вялікага.

У перыяд Вялікага посту, з 23 па 28 сакавіка, адбудзецца пастырскае падарожжа Папы ў Мексіку і Кубу.

У Вербную нядзелю (на плошчы Св. Пятра), Вялікі чацвер, Вялікую пятніцу і Вялікую суботу (у ватыканскай базыліцы) Пантыфік узначаліць асноўныя літургіі. У пятніцу таксама прыме ўдзел у набажэнстве Крыжовага шляху ў Калізеі.  

Ва ўрачыстасць Вялікадня Пантыфік будзе цэлебраваць літургію ў 10.15 па мясцовым часе, а ў 12.00 з балкона базылікі ўдзеліць благаслаўленне «Urbi et Orbi» («Гораду і свету»).

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.