Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI пасля Сусветнай сустрэчы сем’яў у Мілане: бачыць жывы Касцёл — дар гэтых дзён
Святы Айцец
05.06.2012 13:07

«Хоць часам можна думаць, што лодка Пятра знаходзіцца сярод супраціўных вятроў, аднак мы бачым, што Пан прысутны, жывы, што Уваскрослы Хрыстус сапраўды жыве і трымае ў руках уладу над светам і над чалавечымі сэрцамі», — такія словы прамовіў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI на заканчэнне ўрачыстага абеду ў рэзідэнцыі арцыбіскупа Мілана.

Пантыфік прабываў у Мілане 1–3 мая, удзельнічаючы ў VII Сусветнай сустрэчы сем’яў. Папа падзякаваў за тое, што ўбачыў у гэтыя дні сапраўды жывы Касцёл. Па словах Святога Айца, бачыць жывы Касцёл, які жыве Божай любоўю і Уваскрослым Хрыстом, — «дар гэтых дзён».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.