Дырэктар Прэс-службы Апостальскай Сталіцы: у Мілане Папа абвяшчаў добрую навіну пра сям’ю |
Святы Айцец |
05.06.2012 15:27 |
Па словах святара, Пантыфік знайшоў у Мілане людзей, жадаючых услухоўвацца ў яго словы, якія можна назваць «Евангеллем сённяшняй сям’і». Святы Айцец паказаў «хрысціянскае бачанне сям’і», «прыгажосць узаемнай любові, прабачэння, узаемаразумення, салідарнасці». Усё гэта выяўлялася як падчас сведчанняў сем’яў, так і ў прамовах Папы. Ксёндз Ламбардзі паінфармаваў таксама, што ў мерапрыемствах Сусветнай сустрэчы сем’яў удзельнічалі ад 1,5 да 2 мільёнаў чалавек. Найбольшая колькасць прыбыла на нядзельную святую Імшу і склала больш за мільён. |