Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дырэктар Прэс-службы Апостальскай Сталіцы: у Мілане Папа абвяшчаў добрую навіну пра сям’ю
Святы Айцец
05.06.2012 15:27

«Папа абвяшчаў нам добрую навіну пра сям’ю», — адзначыў кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Дырэктар Прэс-службы Апостальскай Сталіцы паведаміў, што Бэнэдыкт XVI перажываў візіт у Мілан, дзе праходзіла VII Сусветная сустрэча сем’яў, з «радасцю і вялікім энтузіязмам».

Па словах святара, Пантыфік знайшоў у Мілане людзей, жадаючых услухоўвацца ў яго словы, якія можна назваць «Евангеллем сённяшняй сям’і». Святы Айцец паказаў «хрысціянскае бачанне сям’і», «прыгажосць узаемнай любові, прабачэння, узаемаразумення, салідарнасці». Усё гэта выяўлялася як падчас сведчанняў сем’яў, так і ў прамовах Папы.

Ксёндз Ламбардзі паінфармаваў таксама, што ў мерапрыемствах Сусветнай сустрэчы сем’яў удзельнічалі ад 1,5 да 2 мільёнаў чалавек. Найбольшая колькасць прыбыла на нядзельную святую Імшу і склала больш за мільён.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.