Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каляндар падзей з удзелам Бэнэдыкта XVI на кастрычнік–лістапад
Святы Айцец
21.09.2012 14:23

Прэс-служба Апостальскай Сталіцы абвясціла каляндар падзей з удзелам Святога Айца на кастрычнік–лістапад 2012 г. У гэтыя два месяцы Папа здзейсніць паездку ў Ларэта, абвесціць двух новых дактароў Касцёла і кананізуе семярых благаслаўлёных.

4 кастрычніка Бэнэдыкт XVI наведае санктуарый у Ларэта (Італія).

7 кастрычніка на плошчы Св. Пятра ў Ватыкане Пантыфік будзе цэлебраваць святую Імшу на распачацце пасяджэння Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі. Падчас гэтай літургіі Папа абвесціць св. Яна з Авілы і св. Хільдэгарду з Бінгена дактарамі Касцёла.

11 кастрычніка на плошчы Св. Пятра Бэнэдыкт XVI узначаліць Імшу на распачацце Года веры.

21 кастрычніка на плошчы Св. Пятра Папа кананізуе семярых благаслаўлёных: Джакома Бэрцью, Пэдра Калунгсода, Джавані Батыста П’ямарта, Марыю Кармэла Салес, Марыяну Копэ, Катарыну Тэкаквіту і Ганну Шаффер.

28 кастрычніка ў базыліцы св. Пятра Святы Айцец узначаліць літургію на заканчэнне пасяджэння Сіноду Біскупаў.

2 лістапада Пантыфік наведае Ватыканскія сады, каб памаліцца за памерлых Папаў.

3 лістапада ў базыліцы св. Пятра Бэнэдыкт XVI будзе цэлебраваць Імшу ў інтэнцыі кардыналаў і біскупаў, памерлых у мінулым годзе.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.