Папа ўдзяліў аўдыенцыю біскупам Францыі |
Святы Айцец |
21.09.2012 15:16 |
21 верасня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю біскупам Францыі, якія прыбылі ў Рым з візітам аd limina Apostolorum. Звяртаючыся да іерархаў, Папа адзначыў іх энергічную працу на карысць новай евангелізацыі ў краіне і на місіі. Пантыфік падкрэсліў, што моцныя хрысціянскія карані Францыі — гэта фундамент, які дае магчымасць мужна і аптымістычна вырашаць праблемы і творча знаходзіць новыя падыходы для абвяшчэння Евангелля ў секулярызаванам грамадстве. Папа прыпомніў сваю нядаўнюю сустрэчу ў Люрдзе, дзе прывітаў многія французскія ініцыятывы, напрыклад, працяг у краіне Года святарства для лепшага выяўлення пакліканняў. Як паведамляе Ватыканскае радыё, Святы Айцец высока ацаніў уклад Касцёла ў сацыяльнае жыццё Францыі, дапамогу бацькам, ініцыятыву «новай нядзелі», якая аднаўляе святасць агульнай малітвы ў сціслай парафіяльнай супольнасці вернікаў. Таксама Папа перасцярог адносна прапановы французскіх біскупаў па стварэнні новых структур свецкіх вернікаў. (AG) |