Бэнэдыкт ХVI на Сінодзе: хрысціянская вера павінна станавіцца ў нас паходняй любові |
Святы Айцец |
08.10.2012 16:33 |
«Хто Ён — Бог, і што Ён мае супольнага з чалавецтвам? — запытаўся Пантыфік. — Бог — гэта адна з гіпотэз ці рэальнасць?» Бэнэдыкт ХVI нагадаў, што Бог заўсёды размаўляў са сваім народам і неаднаразова парушаў «вялікае маўчанне». Менавіта гэтую рэальнасць трэба даносіць да сучаснага чалавека. Святы Айцец падкрэсліў, што, каб асягнуць гэта, неабходна перш за ўсё маліцца. Апосталы, па словах Святога Айца, не заснавалі Касцёла на нейкай канстытуцыі, але збіраліся на малітву ў чаканні Пяцідзясятніцы. «Калі Бог не дзейнічае, нашы справы застаюцца толькі нашымі, а гэтага недастаткова», — сказаў Папа. (AG) |