Ці наведае папа Бэнэдыкт XVI Украіну? |
Святы Айцец |
16.10.2012 13:27 |
На пытанне, ці наведае Святы Айцец Украіну ў будучым годзе, іерарх адказаў: «Мяркую, што так. Вернікі ва Украіне чакаюць Бэнэдыкта XVI». Магчымы візіт Пантыфіка ва Украіну абмяркоўваецца ўжо даўно. Сваё запрашэнне Святому Айцу скіравалі мясцовы Каталіцкі Касцёл і Грэка-Каталіцкая Царква. Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў ва Украіне арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі ў інтэрв’ю агенцтву KAI адзначаў, што Папа вельмі жадаў прыехаць на 600-годдзе Львоўскай архідыяцэзіі, якое святкавалася ў гэтым годзе, аднак не мог прыбыць туды ў чэрвені, бо распачаўся чэмпіянат Еўропы-2012, а ў верасні адбылося падарожжа Пантыфіка ў Ліван. (AG) |