Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каляды пад спевы швейцарскай гвардыі
Святы Айцец
14.11.2012 17:31
Упершыню за 33 гады традыцыйныя ахоўныя групы Пантыфіка да калядных святаў выпусцяць музычны дыск. CD пад назвай «Каляды са швейцарскай гвардыяй» павінен паступіць у продаж 22 лістапада.

Як паведамляе сайт katolisch.de, падрыхтаваны дыск прэзентуе 18 вядомых ва ўсім свеце кампазіцый у апрацоўцы квінтэта гвардыі і арфісткі Даніэлы Лорэнц. Да дыску будзе дададзены буклет на 64 старонках з тэкстамі песень і фотаздымкі выканаўцаў. Дыск быў запісаны на студыі гуказапісу Ватыканскага радыё. Апошні дыск з песнямі швейцарскіх гвардзейцаў быў выпушчаны ў 1979 годзе.

Гісторыя швейцарскай гвардыі бярэ свой пачатак ў XVI стагоддзі. Па просьбе Папы Рымскага Юліуса ІІ (1503—1513) у Цюрыху і Луцэрне для аховы Пантыфіка былі адшуканы першыя найміты. У хуткім часе яны пераехалі ў Рым, дзе 22 студзеня 1506 года былі прадстаўлены грамадскасці. Сёння колькасць салдат гвардыі налічвае 110 чалавек, якія адказваюць за бяспеку людзей і рэзідэнцыю Святога Айца. Гвардзейцамі могуць стаць мужчыны каталіцкага веравызнання, якія прайшлі ваенную службу на радзіме ў Швейцарыі і маюць бездакорную рэпутацыю.

(JLS)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.