Старшыня Папскай рады па культуры: новая кніга Бэнэдыкта XVI датычыць нашага жыцця |
Святы Айцец |
20.11.2012 23:11 |
Кардынал, словы якога прыводзіць агенцтва КАІ, падкрэсліў актуальнасць разважанняў Пантыфіка ў гэтай кнізе ў наш час, калі «паміраюць дзеці ў сектары Газа і пастаянна чуецца плач маці». Старшыня Папскай рады дадаў таксама, што гэтую кнігу нельга разумець толькі як «падарунак пад елку, поўны сентыменталізму». «Старонкі Евангелля дзяцінства Езуса прызначаны для дарослых, дасканалых у веры», — адзначыў іерарх. Па словах кардынала Равазі, Папа напісаў гэтую кнігу з вялікай пакорай, яснай і зразумелай мовай. (AG) |