Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы: кніга Папы аб дзяцінстве Езуса своечасовая |
Святы Айцец |
25.11.2012 13:46 |
У сваёй аўтарскай рубрыцы «Octava Dies» на Ватыканскім радыё святар нагадаў словы Бэнэдыкта XVI, які прадставіў сваю кнігу з уласцівай яму сціпласцю: «Я добра ўсведамляю, што гэты дыялог паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй ніколі не скончыцца... Спадзяюся, што гэтая маленькая кніга, нягледзячы на свае абмежаванні, зможа дапамагчы многім людзям на шляху да Езуса і разам з Ім». Кіраўнік Прэс-службы Ватыкана адзначыў, што Папа асабіста быў сведкам драмы «дзялення Хрыста на гістарычнага і Хрыста веры» і таму вырашыў «весці кожнага з нас і ўвесь Касцёл да пераадолення гэтай дылемы, каб вярнуць нам спакойны і глыбокі смак асабістага сяброўства з Езусам». «І гэтае заданне ў кіраванні Касцёлам больш фундаментальнае і тэрміновае, чым многія іншыя, таму што Пантыфік перш за ўсё адказны за веру Касцёла», — лічыць кс. Ламбардзі. (AG) |