Папа да новаабранага Патрыярха Антыёхіі: мы маем адказнасць супольна працягваць наш шлях |
Святы Айцец |
28.12.2012 15:48 |
Аб неабходнасці адзінства хрысціян y нестабільныя часы, калі на Блізкім Усходзе пануе насілле, нагадаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у звароце да новаабранага грэка-праваслаўнага Патрыярха Антыёхіі і ўсяго Усходу Яна Х. Іерарх быў абраны новым Патрыярхам Антыёхіі 17 снежня, пасля смерці свайго папярэдніка на гэтай пасадзе Патрыярха Ігнацыя IV. Паводле Святога Айца, сведчанне адзінства з боку вызнаўцаў Хрыста неабходна, «каб свет паверыў у евангельскае пасланне любові, міру і згоды». «Мы маем адказнасць супольна працягваць наш шлях, каб паказаць, яшчэ больш відавочным чынам, духоўную рэальнасць еднасці, няхай нават не да канца дасягнутай, але якая ўжо нас аб’ядноўвае», — напісаў Папа, чые словы прыводзіць Ватыканскае радыё. (AG) |