Бэнэдыкт XVI у свята Ахвяравання Пана пра радасць кансэкраванага жыцця |
Святы Айцец |
03.02.2013 14:01 |
«Радасць кансэкраванага жыцця заўсёды праходзіць праз удзел у крыжы Хрыста», — з такімі словамі Бэнэдыкт XVI звярнуўся да ўдзельнікаў святой Імшы, якая 2 лютага, у свята Ахвяравання Пана, прайшла ў ватыканскай базыліцы. У гаміліі Папа паразважаў аб прадстаўленні гэтай падзеі ў Святым Пісанні і даў некаторыя парады кансэкраваным асобам. Пантыфік адзначыў, што ў якасці ахвяравання Богу Панна Марыя і святы Юзаф прынеслі двух галубоў, што паказвае сутнасць Святой Сям’і: яны былі «людзьмі простымі, пакорнымі, але вельмі веруючымі — адной з тых сем’яў, што належала да бедных Ізраэля, з якіх складаўся сапраўдны народ Божы». Папа дадаў, што ахвяраванне адбылося менавіта ў святыні, хоць паводле яўрэйскіх законаў гэта можна было зрабіць і дома. Гэта дае магчымасць ясна заззяць тэме ахвяры і святарства. Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што ў Пасланні да Габрэяў гэтая тэма была ўмацавана ўвядзеннем у яе цярпення як абавязковага элементу. «Як Ён сам пакутаваў, будучы спакушаемым, то можа і тым, хто церпіць спакусы, дапамагчы», — нагадаў Святы Айцец словы апостала Паўла. (AG) |